БЕЛ Ł РУС

«Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады». Маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар выставілі абвінавачанне

29.03.2021 / 12:13

Nashaniva.com

38-гадовай шматдзетнай маці са Ждановічаў Вользе Залатар выставілі абвінавачанне, паводле якога ёй пагражае да трох гадоў. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацвердзіў адвакат Вольгі Андрэй Мачалаў.

Фота са старонкі Вольгі Залатар у фэйсбуку

Жыхарку Ждановічаў Вольгу Залатар арыштавалі 18 сакавіка. Сілавікі спынілі яе аўтамабіль, дзе, акрамя Вольгі, знаходзілася яе непаўналетняя дачка. Пасля гэтага, па словах суседзяў, дадому да Вольгі прыехала група сілавікоў з ГУБАЗіКа. Яны правялі ператрус і забралі Вольгу з сабой. Яна знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

У той жа дзень увечары былі затрымалі мужа Вольгі Сяргея. Яго асудзілі на 10 дзён адміністрацыйнага арышту, ён вызваліўся 28 сакавіка.

Сям’я Вольгі пакуль не каментуе сытуацыі. У пятніцу 26 сакавіка Вользе афіцыйна выставілі абвінавачанне.

«Вользе выставілі абвінавачанне паводле артыкула 361, часткі 1, — сказаў адвакат Вольгі Залатар Андрэй Мачалаў. — Пакуль каментароў больш не будзе, Вольга прыняла такое рашэнне».

Маці-гераіня. Пяцёра дзяцей засталіся з бабуляй пасля затрымання бацькоў за палітыку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула