БЕЛ Ł РУС

Расіяніна выслалі з Беларусі з-за ўдзелу ў пратэстах. Ён вярнуўся — завялі крымінальную справу

29.03.2021 / 17:38

Nashaniva.com

Высланы за пратэсты расіянін вярнуўся ў Беларусь і стаў фігурантам крымінальнай справы, сцвярджае МУС.

Супрацоўнікі Брэсцкага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС затрымалі 30-гадовага грамадзяніна Расіі, які незаконна прыбыў у Беларусь. Паведамляецца, што мужчына актыўна ўдзельнічаў у пратэстах на вуліцах Брэста, за што быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Мужчыну прымусілі пакінуць Беларусь з трохгадовай забаронай на ўезд.

Іншаземец з'ехаў, але 17 сакавіка вярнуўся ў Брэст. Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконнае перасячэнне дзяржмяжы. Расіянін знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула