БЕЛ Ł РУС

«Паглыбленне інтэграцыі»: у Крамлі адказалі на пытанне пра аб'яднанне Беларусі і Расіі

30.03.2021 / 08:45

Nashaniva.com

Размовы пра аб'яднанне Расіі і Беларусі не вядзецца, аднак абмяркоўваюцца планы па паглыбленні інтэграцыі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю «Аргументаў і фактаў», піша lenta.ru.

Пул першага

«Ёсць саюзная дамова, дзе прапісана пэўная паслядоўнасць крокаў па паглыбленні інтэграцыі. Ёсць набор дарожных карт — якія ўзгадняюць нашы кабінеты міністраў, — далейшыя крокі па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, гэта ў інтарэсах абедзвюх краін.

У гэтым жа інтэрв'ю прэс-сакратар прэзідэнта Расіі пералічыў сяброў Расіі. Ён адзначыў, што «жывых» адносін у краіны засталося значна больш — гэта ўся постсавецкая прастора, «за выключэннем Грузіі, Украіны і краін Балтыі». Акрамя таго, Пяскоў асабліва выдзеліў саюзную дзяржаву Расіі і Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула