БЕЛ Ł РУС

У Талачынскім раёне на пажары выратавалі кацяня, калі гаспадар быў на працы ВІДЭА

30.03.2021 / 11:24

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўначы 30 сакавіка ў вёсцы Гліннікі. Там гарэў адзін з дамоў. Гаспадар быў на працы, у МНС патэлефанавалі суседзі. Ратавальнікі дасталі з палаючага дома маленькага кацяня, піша 112.by

Калі работнікі МНС прыехалі на выклік, дом і суседняя гаспадарчая пабудова гарэлі адкрытым полымем. Гаспадар у гэты час быў на працы.

Разбіраючы часткі дома, ратавальнікі знайшлі кацяня. Яно было жывое, але яму спатрэбілася дапамога. Ачулілі жывёлу з дапамогай апарата на сціснутым паветры. Затым аддалі гаспадару, які прыйшоў дадому, даведаўшыся пра здарэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула