БЕЛ Ł РУС

Аўстрыя вырашыла купіць у Расіі 1 мільён доз «Спутніка V»

30.03.2021 / 15:02

Nashaniva.com

Вена збіраецца закупіць у Масквы 1 млн доз вакцыны ад каранавіруса «Спутніка V», заявіў аўстрыйскі канцлер Себасцьян Курц, піша РБК.

«З вакцынамі не павінна быць геапалітычных шор. Важна толькі тое, ці эфектыўная і бяспечная вакцына, а не адкуль яна ўзятая», — растлумачыў ён.

Палітык паведаміў, што з лютага Аўстрыя знаходзілася ў цесным кантакце з Расіяй і вяла перамовы аб пастаўках.

«Калі Аўстрыя атрымае дадаткова 1 млн доз вакцыны, магчыма больш ранняе вяртанне да нармальнага жыцця і мы зможам выратаваць мноства жыццяў і працоўных месцаў», — сказаў на заканчэнне канцлер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула