БЕЛ Ł РУС

За пудзіла Лукашэнкі пракурор просіць абмежаванне волі для траіх жыхароў Брэста

30.03.2021 / 16:14

Nashaniva.com

У судзе Маскоўскага раёна Брэста працягнуўся разгляд крымінальнай справы за вывешванне пудзіла (ч. 2 арт. 339 КК — хуліганства, здзейсненае групай асоб).

Вольга Завадская і Юлія Бодак

Па справе праходзяць Андрэй Колас, Вольга Завадская і Юлія Бодак, піша spring96.org.

Вольгу Завадскую затрымалі 17 студзеня, а Юлію Бодак 18 лютага. Да суда ўсе трое знаходзіліся пад хатнім арыштам.

Справу разглядае суддзя Іна Клышпач.

Паводле версіі следства, 23 кастрычніка Завадская і Бодак вырабілі пудзіла і прывезлі да месца «імправізаванага пакарання» на Варшаўскай шашы. А падняццем яго на «лобнае месца» займаўся Колас, разам з «неўстаноўленай асобай», з якой той пазнаёміўся ў адным з чатаў.

Сёння на судовым працэсе пракурор запрасіў для Вольгі Завадскай і Юліі Бодак тры гады хатняй хімііі, а для Андрэя Коласа — тры гады хіміі.

Прысуд будзе вынесены 1 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула