БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Зінгман выйшаў з кангалезскай турмы і ўжо ў Зімбабвэ

31.03.2021 / 13:11

Арцём Гарбацэвіч

Міжнародныя СМІ 23 сакавіка паведамлялі, што ў аэрапорце Лубумбашы (Дэмакратычная Рэспубліка Конга) быў затрыманы Аляксандр Зінгман — «другі Шэйман», як яго называюць у беларусіх бізнэс-колах, ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі.

Дакладная прычына затрымання Зінгмана так і не была агучана. 

Чытайце: У аэрапорце ДР Конга затрыманы бізнэсовец, блізкі да Шэймана

Як стала вядома «Нашай Ніве», 31 сакавіка Зінгмана адпусцілі з кангалезскага СІЗА без прад'яўлення абвінавачанняў. Ён ужо знаходзіцца ў Зімбабвэ.

Пазней у МЗС пацвердзілі вызваленне бізнэсоўца.

Чытайце таксама: Набліжаны да Шэймана, спаборнічаў з Чыжом у Афрыцы, майстар схематозаў — факты пра арыштаванага ў Конга Аляксандра Зінгмана

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула