БЕЛ Ł РУС

На Нямізе кіроўца тралейбуса стаў віноўнікам ДТЗ

31.03.2021 / 15:20

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на вуліцы Нямізе каля 13.25, паведамляе ДАІ.

Фота ДАІ

Кіроўца тралейбуса №39 рухаўся з боку вул. Гарадскога Вала ў напрамку праспекта Пераможцаў. Аднак праз невыкананне дыстанцыі сутыкнуўся з аўтамабілем «Кіа». Ад удару апошні адкінула на «Мэрсэдэс».

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула