БЕЛ Ł РУС

Галоўчанка аб санкцыях у адказ: Будзем дзейнічаць кропкава

31.03.2021 / 17:19

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас рабочай паездкі на Мазырскі НПЗ пракаментаваў прымяненне контрсанкцый, паведамляе БелТА.

Як распавёў Раман Галоўчанка, Лукашэнка падпісаў указ аб магчымасці ўвядзення ў адказ мер у дачыненні да тых, хто ўжывае «неправамерныя санкцыі эканамічнага парадку да Рэспублікі Беларусі і канкрэтных прадпрыемстваў».

«Хто ўвойдзе ў гэты спіс, вызначыць урад. На жаль, заходнія партнёры ўжываюць санкцыі ў выглядзе дубінкі, якой махаюць налева і направа, не разбіраючыся ў сітуацыі. Тым самым аказваюць ціск на краіну. Мы будзем дзейнічаць у адказ вельмі кропкава і застанёмся ў гэтым плане значна больш ахайныя. Указ будзе прымяняцца толькі ў дачыненні да тых фірмаў і кампаній, якія ўжываюць недружалюбныя акцыі ў дачыненні да нашай рэспублікі. І гэта наша суверэнная мера абароны, правам на якую мы зможам скарыстацца», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула