БЕЛ Ł РУС

Facebook спросціць доступ да храналагічнай стужкі навін

31.03.2021 / 19:51

Nashaniva.com

Кампанія Facebook абвясціла аб новых функцыях, якія дазволяць карыстальнікам прасцей пераходзіць да храналагічнага парадку адлюстравання навін у стужцы.

Для больш лёгкага пераключэння паміж стужкай навін з алгарытмічным ранжыраваннем і стужкай, адсартаванай у храналагічным парадку, з'явіцца спецыяльная панэль. Яна будзе з'яўляцца ўверсе пры пракручванні стужкі навін.

Раней опцыя была схаваная ў меню наладаў.

Яшчэ адным новаўвядзеннем стане магчымасць дадаваць у спіс Favorites да 30 старонак людзей або арганізацый.

Акрамя гэтага Facebook дадасць функцыю, якая дазваляе абмяжоўваць каментары да допісаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула