БЕЛ Ł РУС

Еўракамісія назвала краіну з самымі чыстымі пляжамі ў Еўропе

16.06.2009 / 12:18

Nashaniva.com

Там 98,2% пляжаў адпавядаюць заяўленым нормам, прычым 109 з 111 пляжаў названыя выключна «чыстымі». І гэта не Турцыя.

Самыя экалагічна чыстыя пляжы ў Еўропе знаходзяцца на Кіпры, гаворыцца ў дакладзе Еўракамісіі і Еўрапейскага агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя за 2008 г.

Эксперты даследавалі марскія пляжы і месцы адпачынку ля ўнутраных вадаёмаў усіх краін ЕС — усяго 21,4 тыс. — і прыйшлі да высновы, што большая іх частка адпавядае стандартам чысціны.

Аднак найлепей справы ў Кіпра, дзе 111 пляжаў (98,2%) адпавядаюць заяўленым нормам.

Прычым 109 са 111 пляжаў названыя «выключна чыстымі». Ужо чацверты год запар.

Пасля Кіпра ў спісе ідуць пляжы Грэцыі, Францыі і Мальты.

postimees

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула