БЕЛ Ł РУС

У Вайсковай акадэміі настаўнікам раздавалі кнігу рускіх нацыяналістаў

2.04.2021 / 15:01

ЗП

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», настаўнікам дапрызыўнай падрыхтоўкі на курсах павышэння кваліфікацыі ў Вайсковай акадэміі раздавалі кнігу «Свяшчэнная вайна».

Наклад кнігі — 5000 асобнікаў

Аўтарамі гэтага выдання выступаюць «заходнерусісты» Леў Крыштаповіч і Андрэй Герашчанка. У мінулым гэта дзяржслужбоўцы, якія былі вымушаныя пакінуць працу праз свае радыкальна прарасійскія погляды.

Крыштаповіч у свой час быў намеснікам дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, Герашчанка працаваў у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска. Герашчанку ў сваіх прамовах негатыўна ўспаміналі нават Лукашэнка і Макей.

Кніга выдадзеная пры падтрымцы расійскага Фонда падтрымкі і абароны правоў суайчыннікаў, што пражываюць за мяжой. Крыштаповіч напісаў пра перыяд Другой сусветнай вайны, Герашчанка — вайны 1812 года. Вядома, кніга напісана цалкам з расійскіх пазіцый. Прывядзём пару цытат з гэтага выдання:

Няўжо вайсковае кіраўніцтва сапраўды вырашыла прапагандаваць такое ў сябе? У аддзеле ідэалогіі Вайсковай акадэміі «Нашай Ніве» адказалі, што пра факт раздачы кнігі «Свяшчэнная вайна» нічога не чулі. «Дакладна ўручалі дыпломы, а вось пра кнігі не ведаем. Не можам ні абвергнуць, ні пацвердзіць», — адказаў падпалкоўнік Янчук.

Сам аўтар выдання Андрэй Герашчанка сказаў «Нашай Ніве», што гэта магла быць прыватная ініцыятыва аднаго з выкладчыкаў, але ніяк не пазіцыя Акадэміі.

«Першы раз такое чую. Я быў бы толькі рады, але не. Мабыць, нехта ў прыватным парадку занёс і падарыў слухачам курса.

Ніхто дакладна не рэкамендаваў, — вы ж ведаеце, што да рускага спектру грамадства адносіны вельмі стрыманыя, — таму я моцна сумняюся, што такое магчыма. Гэтая кніга была выпушчаная выключна для раздачы, за грошы яна не прадаецца, таму магла трапіць камусьці ў рукі.

Я звяртаўся да ўладаў, але яны адказалі, што я магу ў прыватным парадку звяртацца да бібліятэк. Маўляў, калі возьмуць — тады возьмуць, калі не — то не. Цэнтралізаванага нічога няма».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула