БЕЛ Ł РУС

У адкрытым доступе знайшлі звесткі больш як 500 мільёнаў карыстальнікаў фэйсбука

4.04.2021 / 10:51

Nashaniva.com

На адным з хакерскіх форумаў апублікавалі асабістыя даныя больш як 533 мільёнаў карыстальнікаў фэйсбука.

На форум выклалі поўныя імёны карыстальнікаў, нумары тэлефонаў, даты нараджэння, біяграфічныя даныя, а таксама ў некаторых выпадках адрасы электроннай пошты.

Прадстаўнікі кампаніі Facebook заявілі, што гаворка ідзе аб старой уцечцы даных, аб якой паведамлялася ў 2019 годзе. Па іх словах, уцечка была звязана з уразлівасцю, якую ўжо ліквідавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула