БЕЛ Ł РУС

На «Гродна Азоце» разлілася сера

5.04.2021 / 07:43

Nashaniva.com

4 красавіка падчас зьліву вадкай серы з цыстэрны на заводзе «Гродна Азот» адбыўся праліў агрэсіўных хімікатаў.

На месца здарэньня прыбыла служба Міністэрства надзвычайных сытуацый і хуткая дапамога.

У дыспэчарскай службе заводу Радыё Свабода пацьвердзілі інцыдэнт, аднак сказалі, што ніхто не пацярпеў, што гэта не паўплывае на вытворчасьць і што пары хімікатаў ня выйшлі за межы станцыі, дзе яны разьліліся.

Вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула