БЕЛ Ł РУС

17 красавіка пройдзе агульнарэспубліканскі суботнік

5.04.2021 / 11:19

Nashaniva.com

Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку прэс-сакратарка прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Ісаева.

БелТА

У ходзе суботніка плануецца выканаць работы па ўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб'ектаў і тэрыторый, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

50 працэнтаў заробленых грошай плануецца накіраваць Мінздароўю на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстраннай медыцынскай дапамогі насельніцтву; а таксама на частковае фінансаванне закупак вакцыны ад кавіду.

Астатнія 50% заробленых грошай застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Іх плануецца накіраваць на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны, напісала Аляксандра Ісаева.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула