БЕЛ Ł РУС

Жыхар Мар'інай Горкі збіраў металалом на вайсковым палігоне і падарваўся на снарадзе

5.04.2021 / 12:18

Nashaniva.com

Надзвычайнае здарэнне адбылося на палігоне, дзе двое жыхароў Мар'інай Горкі збіралі металалом.

Знайшоўшы выбухованебяспечны прадмет, адзін з мужчын фізічна на яго ўздзейнічаў. У выніку аб'ект дэтанаваў. Мужчына шпіталізаваны з асколачнымі раненнямі. Дактары ацэньваюць яго стан як здавальняючы, паведамляе Мінабароны.

Ведамства нагадвае, што грамадзянам забаронена знаходзіцца на палігонах і вайсковых стрэльбішчах Узброеных сіл.

Меры накіраваныя ў першую чаргу на бяспеку насельніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула