БЕЛ Ł РУС

Пяскоў абвергнуў перамяшчэнне расійскіх войскаў да мяжы з Украінай

5.04.2021 / 13:7

Nashaniva.com

Расійская армія перасоўваецца на тэрыторыі краіны тымі маршрутамі, якія лічыць патрэбным. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

ТАСС

Раней даследчая група Conflict Intelligence Team (CIT) заявіла аб перакідцы расійскіх вайсковых частак у Растоўскую вобласць. Паводле яе інфармацыі, у некаторых вайсковых машын былі зафарбаваныя нумары.

«Ніхто не блукаў і не блукае. Расійская армія перасоўваецца на расійскай тэрыторыі ў тых напрамках, у якіх лічыць патрэбным», — заявіў Пяскоў, каментуючы гэтыя паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула