БЕЛ Ł РУС

МЗС Беларусі і Сірыі пагаварылі пра ўзаемную палітычную падтрымку

7.04.2021 / 08:21

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў у аўторак тэлефонную размову з міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі Фейсалам аль-Мікдадам.

Падчас размовы бакі пацвердзілі нязменнасць узаемнай палітычнай падтрымкі. Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу беларускага МЗС.

Там дадалі, што ў ходзе размовы дыпламаты абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця беларуска-сірыйскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула