БЕЛ Ł РУС

У Беларусі пачаліся выпрабаванні энергасістэмы з адключэннем трансгранічных ліній электраперадачы з Літвой

8.04.2021 / 8:46

Nashaniva.com

Выпрабаванні праводзяцца для праверкі надзейнасці працы беларускай энергасістэмы з улікам планаванага выхаду энергасістэм краін Балтыі з энергакальца БРЭЛЛ, які аб'ядноўвае Беларусь, Расію, Эстонію, Латвію і Літву, паведамляе Мінэнерга.

24-гадзінная праграма выпрабаванняў прадугледжвае адключэнне высакавольтных ліній, назіранне за рэжымам працы энергасістэмы і ўключэнне высакавольтных ліній з захаваннем неабходных патрабаванняў бяспекі.

Аналагічныя выпрабаванні пройдуць 11 красавіка.

Гэтыя работы будуць выкананыя ў рамках праграмы, узгодненай з сістэмнымі аператарамі краін БРЭЛЛ, гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула