БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сабраў нараду наконт палітычных партый

9.04.2021 / 10:42

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях дзейнасці ў краіне палітычных партый. У ліку ўдзельнікаў мерапрыемства — кіраўнікі палат парламента, Адміністрацыі прэзідэнта, дзяржсакратар Рады Бяспекі, міністр юстыцыі, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на VI Усебеларускім народным сходзе было вырашана ў бліжэйшы час прыняць змены ў закон «Аб палітычных партыях» — прававую аснову, якую дзяржава закладвае ў працэсы партыйнага будаўніцтва.

«Я, як і большасць тут прысутных, належу да пакалення, выхаванага Камуністычнай партыяй Савецкага Саюза, якая тады была стрыжнем нашага грамадства. Таму развал СССР і забарона кампартыі ў былых саюзных рэспубліках былі ўспрынятыя многімі як здрада, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мая пазіцыя ў пытаннях партыйнага будаўніцтва засталася нязменнай: не фарсіраваць штучна, але і не тармазіць грамадска-палітычныя працэсы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула