БЕЛ Ł РУС

Прысуд брэсцкім блогерам Пятрухіну і Кабанаву агучаць у сераду. Ім пагражае тры гады калоніі

9.04.2021 / 11:18

Nashaniva.com

Прысуд брэсцкім блогерам Сяргею Пятрухіну і Аляксандру Кабанаву агучаць 14 красавіка (серада), паведамляюць правабаронцы.

Фота Улада Швядовіча

Нагадаем, абодвух берасцейцаў абвінавачваюць у грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), а Пятрухіна таксама ў абразе суддзі (артыкул 391 КК). Пракурор просіць для іх 3 гады калоніі.

Прысуд павінны былі агучыць сёння, але суддзя Краўчанка заявіла, што вынясенне прысуду пераносіцца на 14 красавіка.

«Хоць расстрэльвайце — я тут стаяць не буду». Блогераў Кабанава і Пятрухіна выдалілі з суда над імі ж — РЭПАРТАЖ з закрытага пасяджэння

«Перавялі ў камеру да педафіла». Адвакатка Пятрухіна расказала пра ход справы і пра яго стан здароўя пасля таго, як парэзаў вены

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула