БЕЛ Ł РУС

Выбілі шкло на балконе: з ператрусам прыйшлі да сям'і Пажытных

13.04.2021 / 11:10

Nashaniva.com

Раніцай сілавікі з ператрусам прыйшлі да сям'і Пятра і Маргарыты Пажытных, паведамляе spring96.org.

spring96.org

Каб патрапіць у кватэру, сілавікі выбілі шкло на балконе і ўзламалі дзверы.

Падставы для ператрусу ў кватэры маладой сям'і высвятляюцца. Пётр і Маргарыта затрыманыя.

Таксама да фермера з Пакалюбічаў, што пад Гомелем, Юрыя Ганцэвіча прыехалі міліцыянты, каб прымусова даставіць яго ў суд Чыгуначнага раёна Гомеля.

Туды яго выклікалі ў якасці сведкі па справе аб абразе ДАІшнікаў Юрыем Уласавым у лістападзе 2019 года. Учора Ганцэвіч патэлефанаваў у суд і паведаміў, што не прыйдзе, але па яго прыехалі міліцыянты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула