БЕЛ Ł РУС

Э.Таўпянец: мы разлічваемся за газ у поўным аб’ёме

18.06.2009 / 12:12

Nashaniva.com

Так першы намеснік міністра энергетыкі пракаментаваў прэтэнзіі «Газпрома» да Беларусі сплаціць $230 млн. запазычанасці за газ за студзень‑красавік.

Так першы намеснік міністра энергетыкі Э.Таўпянец пракаментаваў прэтэнзіі «Газпрома» да Беларусі сплаціць $230 млн. запазычанасці за газ за студзень‑красавік.

Як паведамляе БЕЛТА, Э.Таўпянец заявіў, што плацяжы вядуцца ў поўным аб’ёме зыходзячы з сярэднегадавой цаны $150 за тысячу кубаметраў, як гэта і прадугледжана дамоўленасцямі на вышэйшым узроўні.

На пытанне, ці сапраўды «Газпром» мае намер выставіць пазоў аб пагашэнні запазычанасці, Э.Таўпянец адказаў, што ў Міністэрства энергетыкі ніякіх папераў не паступала, а болей пра сітуацыю маюць ведаць ў «Белтрансгазе».

Генеральны дырэктар «Белтрасгазу» У.Маёраў пакуль устрымаўся ад каментароў і паведаміў, што будзе падрыхтавана спецыяльнае паведамленне для прэсы.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула