БЕЛ Ł РУС

Паслухайце, як навукоўцы ператварылі павуціну ў музыку

15.04.2021 / 20:22

Nashaniva.com

Амерыканскія навукоўцы з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута напісалі музыку на аснове структуры павуціны — атрымаўся саўндтрэк для фільма жахаў.

Фота Pixabay

Жудасныя мелодыі гучаннем нагадваюць арфу, піша CNN.

Доктар філасофіі Маркус Бюлер, адзін са стваральнікаў праекта, даўно задумваўся пра тое, каб атрымаць мелодыі з прыродных матэрыялаў, напрыклад, з павуціны.

Нягледзячы на тое, што сетка павуціння выглядае выпадковай, у ёй ёсць мноства ўнутраных структур, недасяжных чалавечаму воку. Аднак усе структурныя дэталі павуціны можа зразумець камп’ютар.

Павукі ўспрымаюць навакольны свет праз вібрацыі нітак іх павуціны, з дапамогай якіх яны арыентуюцца і маюць зносіны з іншымі павукамі. Таму музыка іх павуціны дае магчымасць уявіць, як павукі ўспрымаюць свет.

Разам са сваімі калегамі Бюлер прасканаваў павуціну з дапамогай лазера. Таксама навукоўцы фіксавалі вібрацыі сеткі, якія ўзнікалі падчас руху павукоў.

Даследчыкі зрабілі здымкі двухмерных сячэнняў павуціны, пасля чаго выкарысталі камп'ютарныя алгарытмы для ўзнаўлення віртуальнай 3D-сеткі павуціны.

Затым навукоўцы надавалі кожнай нітцы павуціння пэўную частату гуку, і такім чынам атрымліваліся ноты, якія даследчыкі ператварылі ў мелодыі.

Для выканання музыкі павукоў навукоўцы стварылі віртуальны музычны інструмент, падобны да арфы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула