БЕЛ Ł РУС

Байдэн збіраецца сустрэцца з Пуціным летам

16.04.2021 / 07:51

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Джозеф Байдэн прапанаваў кіраўніку Расіі Уладзіміру Пуціну правесці асабістую сустрэчу гэтым летам у Еўропе.

Пра гэта амерыканскі лідар заявіў падчас выступу. Трансляцыя вялася на сайце Белага дома.

«Я прапанаваў сустрэцца гэтым летам у Еўропе, каб абмеркаваць шэраг пытанняў, з якімі сутыкаюцца абедзве нашы краіны. Нашы каманды абмяркоўваюць гэтую магчымасць проста цяпер», — сказаў Байдэн.

Паводле яго слоў, асабістыя зносіны паміж лідарамі дзвюх дзяржаў неабходныя для развіцця двухбаковых адносін. Байдэн адзначыў, што Пуцін пагадзіўся з гэтай думкай.

Кіраўнікі ЗША і Расіі правялі тэлефонную размову 13 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула