БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка наведаў маўзалей Туркменбашы

18.06.2009 / 16:47

Nashaniva.com

А ў музеі пакінуў наступны запіс: «Мне пашчасціла асабіста ведаць Сапармурата Атаевіча. Ён мяне, тады яшчэ маладога палітыка, шмат чаму навучыў…».

Падчас візіту ў Туркменістан А. Лукашэнка правёў перамовы з прэзідэнтам гэтай краіны Гурбангулы Бердымухамедавым і наведаў маўзалей былога прэзідэнта — С.Ніязава.

З Бердымухамедавым Лукашэнка дамовіўся аб удзеле Беларусі ў разьвіцці вытворчай і сацыяльнай сферы Туркменістана. У прыватнасці, Беларусь хоча пабудаваць у гэтай краіне цэментны завод, дарогі, развіваць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, машынабудавання, турызму.

Пасьля афіцыйных перамоваў Лукашэнка накіраваўся у пасёлак Кіпчак, дзе знаходзіцца маўзалей былога прэзідэнта Туркменістана Сапармурата Ніязава. Лукашэнка ўсклаў вянок да маўзалея. А пазней наведаў музей Туркменбашы ў Ашгабаце, у якім адлюстраваны жыццёвы шлях Ніязава і ягоных родзічаў,‑‑ перадае Інтэрфакс.

У музеі А.Лукашэнка пакінуў запіс: «Туркменскаму народу з першым нацыянальным лідэрам пашанцавала…

Мне пашчасціла асабіста ведаць Сапармурата Атаевіча. Ён мяне, тады яшчэ маладога палітыка, шмат чаму навучыў…»

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула