БЕЛ Ł РУС

У Бялынічах мужчыну пакаралі годам хіміі за абразу Лукашэнкі

19.04.2021 / 12:41

Nashaniva.com

У адносінах да жыхара Бялыніцкага раёна Л. была заведзена крымінальная справа за тое, што ён публічна абразіў кіраўніка краіны, пакінуўшы на сваёй старонцы ва «УКантакце» зневажальны і дыскрэдытуючы пост, піша 6tv.by.

Як паведаміла пракуратура Бялыніцкага раёна, на судзе мужчына растлумачыў, што прачытаў артыкул пра Лукашэнку і каментарыі іншых карыстальнікаў у групах у тэлеграме.

Мужчына паддаўся эмоцыям і пакінуў сваё абразлівае меркаванне на адрас кіраўніка дзяржавы, размясціўшы калаж, створаны пры дапамозе фоташопа.

На судзе ён прызнаў, што сваімі дзеяннямі публічна абразіў кіраўніка краіны.

Вынік — год абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Тэлефон, з якога грамадзянін размяшчаў свой пост, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула