БЕЛ Ł РУС

Вакцына ад каранавіруса стала даступная ўсім амерыканцам, старэйшым за 16 гадоў

20.04.2021 / 09:11

Nashaniva.com

У ЗША з панядзелка вакцынацыя ад каранавіруса COVID-19 стала даступнай для ўсіх жыхароў краіны ва ўзросце 16+, заявіў у панядзелак амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн.

«Кожны ў Амерыцы ва ўзросце ад 16 гадоў ад сёння мае права на вакцыну. Ідзіце і зрабіце яе», — напісаў Байдэн у твітары.

Раней амерыканская адміністрацыя планавала зрабіць даступнай вакцынацыю для ўсіх, а не толькі для асаблівых груп насельніцтва, да 1 мая. Аднак у пачатку красавіка Байдэн абвясціў, што гэты арыенцір пераносіцца на 19 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула