БЕЛ Ł РУС

На Ваўпшасава ў Мінску сутыкнуліся тры спадарожныя аўтамабілі

20.04.2021 / 16:42

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння ў 14:20, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

ДАІ

25-гадовы кіроўца «Мазды» рухаўся па Ваўпшасава з боку вуліцы Радыяльнай ў напрамку Даўгабродскай.

Не вытрымаў дыстанцыю і сутыкнуўся з аўтамабілем «Хёндэ». Ад удару «Мазду» яшчэ адкінула на прыпаркаваны «Рэно».

Пацярпелых няма, але аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула