БЕЛ Ł РУС

Гэта папулярная ў турыстаў еўрапейская краіна абвясціла пра адкрыццё для беларусаў без усялякіх абмежаванняў

20.04.2021 / 19:35

Nashaniva.com

Чарнагорыя абвясціла пра адкрыццё межаў для беларускіх (і не толькі) турыстаў без абмежаванняў. Пра гэта паведаміў у сваім твітары міністр фінансаў Мілойка Спаіч.

Як удакладніў член урада, усе абмежавальныя меры, у тым ліку ПЛР-тэставанне, будуць адмененыя для турыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Паўночнай Македоніі.

Рады сообщить вам,что для посещения Черногории в туристический сезон 2021,для граждан Российской Федерации,Республики Беларуссии,Украины и Северной Македонии будут сняты все ограничительные меры,в том числе ПЦР тестирование. pic.twitter.com/PJCagyZn5T

— Milojko Spajić (@MickeySpajic) April 20, 2021

«Чарнагорыя застаецца вашым надзейным і бяспечным напрамкам і ў гэтым годзе! Вітаем усіх ахвотных наведаць Чарнагорыю!» — дадаў ён.

***

Варта дадаць, што для тых, хто жадае адпачыць у Балгарыі, Турцыі, Грэцыі, Тунісе і на Кіпры ПЛР-тэст патрабуецца. Албанія яго не патрабуе. Але пакуль па вяртанні з Албаніі і Чарнагорыі патрабуецца самаізаляцыя на 10 дзён.

У Егіпет трэба тэст, але не трэба самаізаляцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула