БЕЛ Ł РУС

На трасе М1, каля павароту на аэрапорт, аўтамабіль збіў лася. Адзін чалавек у рэанімацыі

23.04.2021 / 10:59

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння а другой гадзіне ночы на 386-м кіламетры трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі, каля павароту на аэрапорт, паведамляе ДАІ вобласці.

ДАІ Мінскай вобласці

60-гадовы кіроўца «Мэрсэдэса» ехаў у напрамку Расіі і збіў лася, які нечакана выйшаў на дарогу.

Кіроўца атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў рэанімацыю. Таксама ў аварыі пацярпеў 27-гадовы пасажыр. Яго шпіталізавалі.

Цікава, што аналагічнае здарэнне адбылося ў мінулую нядзелю непадалёк, за некалькі кіламетраў.

23-гадовая дзяўчына ехала па трасе М2 у напрамку Мінска і каля Кургана Славы таксама збіла лася. Дзяўчына была шпіталізаваная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула