БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Лукашэнка і Пуцін не абмяркоўвалі пытанні аб'яднання Беларусі і Расіі і вайсковай базы

23.04.2021 / 12:56

Nashaniva.com

Аб гэтым журналістам паведаміў у пятніцу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

president.gov.by

«Не, зліццё дзяржаў у адну — не», — сказаў ён, адказваючы на пытанне. «А пытанні інтэграцыі: інтэграцыя — гэта ж пастаянны працэс, гэта жывы механізм. Пытанні інтэграцыі пастаянна на парадку дня», — дадаў ён.

Пуцін і Лукашэнка не ставілі за мэту выйсці на прарыўныя дамоўленасці, а абмяркоўвалі бягучыя справы, у тым ліку ў энергетыцы, паведаміў Пяскоў.

«Дастаткова працяглыя былі перамовы, працоўнае прагаворванне па эканамічным узаемадзеянні», — сказаў ён. Паводле яго даных, лідары гаварылі аб супрацоўніцтве ў высокатэхналагічных галінах, энергетыцы і іншых сферах.

«У асноўным [сярод тэм] гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва», — адзначыў Пяскоў. Па яго словах, у ходзе сустрэчы лідараў абмяркоўваліся «бягучыя справы».

«Нейкай мэты выйсці на нейкія прарыўныя дамоўленасці не стаяла, гэта звычайны працоўны працэс, які з'яўляецца неабходным для штодзённага функцыянавання нашых саюзніцкіх адносін», — падкрэсліў прадстаўнік Крамля.

Пяскоў адмоўна адказаў на пытанне, ці ўздымалася на сустрэчы тэма з'яўлення расійскай вайсковай базы ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула