БЕЛ Ł РУС

Доктара мінскай бальніцы падазраюць у падпале «Табакерак»

23.04.2021 / 13:46

Nashaniva.com

У ноч на 14 красавіка былі падпаленыя дзве «Табакеркі» ў Бараўлянах.

Фота СК.

Праз некалькі дзён там жа падпалілі яшчэ адзін кіёск. 

Неўзабаве следчыя выявілі асобу падазраванага. Ім аказаўся 53-гадовы мясцовы жыхар, доктар адной з бальніц Мінска. Мужчына затрыманы, паведамляе СК.

Яго дапыталі, ён даў прызнальныя паказанні. Канфіскаваныя запальнічка, мабільны тэлефон, адзенне.

Мінскім раённым аддзелам СК распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула