БЕЛ Ł РУС

На Ютубе стартавала трэвэл-шоу па Беларусі: двухмоўная сям'я расказвае, што пабачыць, дзе паесці і адпачыць 

24.04.2021 / 10:08

Nashaniva.com

Грамадская кампанія «Годна» разам з Паўлам і Вольгай Берасневымі распачынаюць трэвэл-праект «Селі-паехалі!». Першы выпуск прысвечаны вандроўцы ў Крэва і Гальшаны. 

«Гэта — мілыя вандроўкі адной сям'і: таты, мамы і дачкі. Асаблівасць іх не толькі ў эмацыйнай шчырасці, але і ў тым, што да іх не патрабуецца адмысловая падрыхтоўка. Планаванне, разлік маршруту… Забудзьцеся. Селі — паехалі!» — тлумачаць сваю задуму стваральнікі. 

Тут раскажуць і пра замак на балоце, і чысцілішча, і незвычайную лесвіцу да вежы (+бонусам: дзе паесці найсмачнейшыя дранікі за 3,5 рубля).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула