БЕЛ Ł РУС

Падлетак з Лунінецкага раёна пасля размовы з дзяўчынай падпаліў на сабе адзенне — ён у рэанімацыі

24.04.2021 / 11:13

Nashaniva.com

23 красавіка ў 12.15 лунінецкім ратавальнікам патэлефанавала дзяжурная медсястра з аграгарадка Палескі. Жанчына паведаміла, што падлетак атрымаў апёкі на вуліцы Працоўнай, перадае «Медыя-Палессе». 

Аператыўная група выявіла на падлозе ў закінутым будынку рэшткі абгарэлага адзення.

Папярэдне стала вядома, што хлопец размаўляў з дзяўчынай па мабільным тэлефоне. У пэўны момант ён абліў сябе невядомай вадкасцю (гэты факт пацверджаны відэазапісамі ў тэлефоне) і, меркавана, здзейсніў акт самападпалу.

Патушылі падпаленую вопратку відавочцы, якія пражываюць насупраць. Яны ж выклікалі медыкаў. 17-гадовы падлетак з тэрмічнымі апёкамі 90% цела шпіталізаваны.

Прычына здарэння высвятляецца, паведамляе МНС.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк, падлетак знаходзіцца ў рэанімацыі. Медыкі ацэньваюць яго стан як цяжкі. Высвятляюцца прычыны ўчынку хлопца. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула