БЕЛ Ł РУС

Беларускія баскетбалісткі чацвёртыя на чэмпіянаце Еўропы

20.06.2009 / 20:31

ЗП

У матчы за бронзу саступілі іспанкам.

З мячом Вольга Падабед

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе не змагла заваяваць медалі на чэмпіянаце Еўропы ў Латвіі. У матчы за трэцяе месца нашы дзяўчаты саступілі грозным іспанкам — 56:63.
Такім чынам, каманда Буяльскага на чацвёртым месцы.

Два гады таму ў Італіі беларускі былі трэцімі. Тым не менш адна з галоўных задачаў выхаду на чэмпіянат свету‑2010 выкананая. У ніводным іншым гульнявым відзе спорту такімі поспехамі беларусы пахваліцца не могуць.

У фінале сёння расіянкі сустрэнуцца з францужанкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула