Зяленскі не збіраецца запрашаць Пуціна ў Кіеў
У Офісе прэзідэнта Украіны не маюць намер запрашаць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Кіеў, нават пасля таго як ён адмовіўся сустракацца з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім на Данбасе. На Банкавай (там знаходзіцца Адміністрацыя Прэзідэнта Украіны) лічаць запрашэнне ў Кіеў некарэктным.
Андрэй Ярмак, president.gov.ua
Пра гэта ў інтэрв'ю сказаў кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак, піша РБК-Украіна.
«Не, я лічу гэта некарэктным», — сказаў Ярмак, адказваючы на пытанне аб гатоўнасці запрасіць Пуціна ў Кіеў.
Раней Зяленскі прапанаваў Пуціну «сустрэцца ў любым пункце ўкраінскага Данбаса, дзе ідзе вайна».
Пуцін у сваю чаргу заявіў, што гатовы прыняць Зяленскага ў Маскве ў любы зручны час.
Паводле яго слоў, украінскае кіраўніцтва падчас абмеркавання пытанняў Данбаса для пачатку павінна сустрэцца з кіраўнікамі «ДНР» і «ЛНР».