БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Усё ідзе да таго, што сустрэча з Пуціным адбудзецца

26.04.2021 / 15:6

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны лічыць імаверным, што яго сустрэча з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбудзецца. Ён даручыў Офісу прэзідэнта пачаць узгадняць тэрміны і месца правядзення такой сустрэчы з адміністрацыяй прэзідэнта Расіі.

РБК Украіна

Пра гэта Зяленскі заявіў падчас брыфінгу, піша РБК-Украіна.

«Мне здаецца, што ўсё ідзе да таго, што гэтая сустрэча (з прэзідэнтам Пуціным) адбудзецца. Я ўжо даў задачу Ермаку (кіраўніку Офіса прэзідэнта), каб ён звязваўся з адміністрацыяй Пуціна, каб яны знайшлі тэрміны і месца, дзе можна сустрэцца», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Раней Зяленскі пацвердзіў гатоўнасць да сустрэчы з Пуціным. Пры гэтым, па яго словах, месца такой сустрэчы не мае значэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула