БЕЛ Ł РУС

Сілавікі і спецтэхніка на вуліцах, затрыманні ў гадавіну Чарнобыльскай трагедыі

26.04.2021 / 22:16

Nashaniva.com

Сёння, у гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, улады забаранілі праводзіць традыцыйнае шэсце і мітынг. Каля 16.30 у цэнтр Мінска пачалі сцягваць спецтэхніку — вадамёты, аўтазакі, аўтобусы з сілавікамі. Ад 17 гадзін 26 красавіка у Мінску міліцыянеры пачалі спыняць людзей, правяраць іх заплечнікі і тэлефоны, таксама спыняць аўтамабілі. Таксама пачаліся і кропкавыя затрыманні. Праваабаронцы называюць імёны затрыманых.

Каля 10 чалавек было затрымана ў двары па вул. Мендзялеева, куды маладзёны прыйшлі павіншаваць сваю сяброўку з днём нараджэння і сканчэннем каранціну ў сувязі з каранавірусам. Хлопцы і дзяўчаты былі апранутыя ў спецыяльныя касцюмы і трымалі плакаты. У хуткім часе ў двор прыехалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія спачатку акружылі людзей, праверылі дакументы, а потым усіх затрымалі. 

У мінскі офіс беларускай партыі «Зялёныя» прабіваліся невядомыя. Пра гэта паведаміў старшыня партыі Дзмітрый Кучук.

Ён адзін знаходзіцца ў офісе і не можа выйсці, бо ў пад'ездзе і на вуліцы дзяжураць «ціхары».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула