БЕЛ Ł РУС

Пасольства ЗША перадало прэмію Марыі Калеснікавай яе бацьку

27.04.2021 / 09:08

Nashaniva.com

26 красавіка пасольства ЗША ў Беларусі перадало бацьку Марыі Калеснікавай узнагароду Міжнароднай жаночай прэміі за мужнасць.

Фота Амбасады ЗША

Аб прысуджэнні прэміі ў сакавіку абвясцілі дзяржсакратар Энтані Блінкен і першая ледзі ЗША доктар Джыл Байдэн.

Аляксандр Калеснікаў і павераны ў справах ЗША Джэфры Джук абмеркавалі стан Марыі.

ЗША зноў заклікалі беларускія ўлады вызваліць яе і ўсіх іншых палітычных зняволеных, гаворыцца ў паведамленні амбасады Злучаных Штатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула