Затрыманы былы баскетбаліст зборнай Аляксандр Куль
абноўлены
Да былога баскетбаліста зборнай Беларусі Аляксандру Кулі прыйшла міліцыя. Спартоўца затрымалі. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла яго жонка Алена.
«Сашу затрымалі. Адвакат ёсць», — напісала Алена Куль.
Раней Аляксандр Куль падпісаў ліст свабодных спартоўцаў, а таксама выступаў у падтрымку Алены Леўчанкі.