БЕЛ Ł РУС

Маці Сяргея «Хлопотное дельце» Міронава асудзілі на 30 сутак пасля заканчэння 72-гадзіннага тэрміну

27.04.2021 / 14:14

Nashaniva.com

61-гадовую Святлану Чапурка затрымалі ўвечары 22 красавіка падчас дваровага маршу ў Малінаўцы. У Кастрычніцкім РУУСе на яе склалі два пратаколы па арт. 24.24 і 24.3 КаАП, паведамляюць праваабаронцы.

23 красавіка суддзя Кастрычніцкага раёна Алена Жывіца адправіла справу Святланы на «дапрацоўку», а ў нядзелю ўвечары яе павінны былі адпусціць з ІЧУ па заканчэнні 72-гадзіннага тэрміну.

Учора стала вядома, што 26 красавіка Святлану ўсё ж такі пакаралі 30-сутачным арыштам, як і яе сына Сяргея.

Хутчэй за ўсё, на яе склалі новыя пратаколы, каб не выпускаць з ізалятара.

Мама Сяргея «Хлопотное дельце» распавяла пра сябе

«Там было 50-100 чалавек, а не 10-15». Як Сяргея Міронава судзілі за марш у Малінаўцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула