БЕЛ Ł РУС

У адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў рыхтуюць пункт вакцынацыі супраць COVID-19

27.04.2021 / 15:45

Nashaniva.com

У сярэдзіне красавіка медыкі мінскіх паліклінік падзяліліся планамі аб адкрыцці ў некаторых гандлёвых цэнтрах прышчэпачных пунктаў ад кавіду. У ГРЦ «Экспабел» ужо пачаўся мантаж цэнтра вакцынацыі супраць COVID-19, піша Tut.by.

Tut.by

Як растлумачылі прадстаўнікі ГЗЦ, пункт павінен запрацаваць у найбліжэйшы час: ужо закуплена неабходнае для арганізацыі працэсу абсталяванне.

Галоўныя дактары мінскіх паліклінік казалі, што дамоўленасці аб такіх пунктах вакцынацыі ёсць з адміністрацыямі некалькіх буйных гандлёвых аб'ектаў, якія дадуць непасрэдна пляцоўкі. Усё астатняе абяцалі ўзяць на сябе медыкі.

Дарэчы, рабіць прышчэпкі ў ГЗЦ, на спартыўных арэнах і нават у канцэртных залах досыць распаўсюджаная практыка ва ўсім свеце. Такія мабільныя пункты дапамагаюць прышчапляць даволі вялікую колькасць людзей за дзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула