БЕЛ Ł РУС

У Петрыкаве малыя дзеці атруціліся таблеткамі — яны ў цяжкім стане

28.04.2021 / 8:16

Nashaniva.com

Двое дзяцей, пакінутыя без нагляду, з’елі медыкаменты, паведамляюць «Петрыкаўскія навіны».

22 красавіка ў рэанімацыю Петрыкаўскай ЦРБ прывезлі дзяцей трох і двух гадоў з вострым бытавым медыкаментозным атручваннем.

Маці на непрацяглы час пакінула іх без нагляду. Дзеці знайшлі небяспечныя лекі і пачалі есці. Вярнуўшыся, жанчына пабачыла гэта і выклікала «хуткую дапамогу».

Дзеці знаходзяцца ў цяжкім стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула