БЕЛ Ł РУС

Лаўроў анансаваў публікацыю спісу ворагаў Расіі. Спіс будзе пастаянна папаўняцца

28.04.2021 / 14:17

Nashaniva.com

Урад Расіі па даручэнні Уладзіміра Пуціна займаецца фарміраваннем спісу недружалюбных краін. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю РІА Навіны, паведамляе lenta.ru.

МЗС Расіі

«Але я цяпер не стаў бы забягаць наперад: мы не хочам запісваць у гэты спіс любую краіну, якая дзесьці скажа не так у дачыненні да Расіі», — адзначыў Лаўроў.

Паводле яго слоў, адпаведныя рашэнні будуць грунтавацца на глыбокім аналізе сітуацыі і «вызначэнні магчымасцяў весці справу з гэтай краінай іншым чынам».

Кіраўнік МЗС удакладніў, што спіс ворагаў будзе перыядычна папаўняцца. Поўны пералік краін, па яго словах, хутка апублікуюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула