БЕЛ Ł РУС

У адной са школ Мінска зарэгістраваны выпадак туберкулёзу ў настаўніка

28.04.2021 / 14:40

Nashaniva.com

Педагог не наведваў школу з сярэдзіны лютага, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

На сённяшні момант спецыялістамі арганізацыі аховы здароўя і санітарна-эпідэміялагічнай службы ўжо выяўлена кола кантактных асоб, якім прызначана адпаведнае медыцынскае абследаванне. У школе праведзена заключная дэзынфекцыя.

Аднак, як адзначаюць эксперты, пры рэгістрацыі выпадку захворвання на сухоты, у адпаведнасці з нарматыўнымі актамі Міздароўя, неабходна арганізаваць комплекс санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па месцы працы (выхавання, вучобы) і месцы жыхарства хворага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула