БЕЛ Ł РУС

Кітайскай вакцыны ў краіне «практычна не засталося»

28.04.2021 / 22:04

Nashaniva.com

Вакцынацыя ад COVID-19 у Беларусі распланаваная амаль на ўвесь май і нават чэрвень. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіла намесніца галоўнага доктара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская.

— Асоб, якія жадаюць вакцынавацца, вельмі шмат. Гаворка ідзе пра дзясяткі тысяч людзей, якія ўжо запланаваныя практычна на ўвесь май і нават ужо чэрвень, — адзначыла Глінская.

Таксама яна дадала, што кітайскай вакцыны ў краіне «практычна не засталося», і ў далейшым прывіваць беларусаў будуць прэпаратам «Спутнік V» айчыннай вытворчасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула