Байдэн: Я даў зразумець Пуціну, што ў іх дзеянняў будуць наступствы
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў амерыканскія санкцыі супраць Расіі прапарцыйным адказам на ўмяшанне ў выбары і кібератакі. Пра гэта ён заявіў падчас выступу перад Кангрэсам, піша РБК.
«Што тычыцца Расіі, я вельмі выразна даў зразумець Пуціну, што хоць мы не імкнёмся да эскалацыі, у іх дзеянняў будуць наступствы. Я адказаў проста і прапарцыйна на ўмяшанне ў выбары з боку Расіі і на кібератакі на наш урад і бізнэс», — сказаў кіраўнік ЗША.