БЕЛ Ł РУС

Сёння — Чысты чацвер у праваслаўных

29.04.2021 / 07:18

Nashaniva.com

Чысты чацвер — гэта адзiн з найважнейшых дзён перадвелiкоднага тыдня. У гэты дзень вернiкi ўспамiнаюць Тайную Вячэру, калi, паводле евангельскага падання, Iсус сам абмыў ногi сваiм вучням перад вячэрай.

Таму чацвер называюць «Чыстым», або «Вялікім».

Па традыцыi ў гэты дзень прыбiраюць дома, мыюць падлогі, вокны.

У гэты дзень, а дакладней вечар, Ісус Хрыстос сустрэўся з апосталамі і вячэраў разам з імі. У гонар той вячэры ўсталяваная таямніца прычасця.

Вялікдзень праваслаўныя будуць адзначаць 2 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула