БЕЛ Ł РУС

У Віцебску п'яны мужчына ганяўся за школьнікамі з нажом

29.04.2021 / 09:48

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам 2 красавіка.

СК

Дзеці 9-11 гадоў гулялі ў двары шматкватэрнага дома на вуліцы Цітова. У гэты час да іх падышоў мужчына і пачаў нецэнзурна лаяцца. Калі яны сталі разбягацца, мужчына спрабаваў іх дагнаць, паведамляе СК.

Дзеці прыбеглі дадому і распавялі бацькам. Той мужчына ўжо падышоў да іншай кампаніі дзяцей ва ўзросце 13-15 гадоў і пачаў ім пагражаць нажом. Падлеткам удалося ўцячы ад агрэсара.

Вядома, што мужчына таксама пагражаў гвалтам і двум паўналетнім хлопцам.

У выніку ў міліцыю паступіла адразу тры званкі ад пацярпелых і сведак. На месца здарэння выехала міліцыя і затрымала хулігана.

Аггляд паказаў 3,36 праміле.

Раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за разбой, незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і замах на забойства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула